Увесистый улов

Общество

Адно з захапленняў васьмікласніка Ушацкай школы Жэні Мягеля – гэта рыбалка. Колькі разоў адпраўляўся на возера разам з бацькам ці сябрамі. А нядаўна рыбачыў разам са сваімі дваюраднымі братамі на возеры Белае, што побач з аднайменнай вёскай. Юнаму рыбаку пашчасціла злавіць шчупака вагой 7 кілаграмаў 300 грамаў. Сапраўдная ўдача! Якраз да юбілею мамы Наталлі Васільеўны на святочны стол. Акрамя рыбалкі хлопец захапляецца футболам, а таксама разводзіць рыб у акварыуме, вельмі любіць назіраць за імі.

Браты Дзіма і Сяргей Мягелі таксама вярнуліся дадому з уловам – яны злавілі на гэтым жа возеры шчупака вагой пяць з паловай кілаграмаў.

Любому рыбаку за шчасце атрымаць такі ўлоў, а калі ты малады і пачынаючы рыбак, то злавіць вялікую рыбіну ўдвайне радасна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *