Самые молодые ушачане

Общество

У апошні месяц 2010 года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана нараджэнне адзінаццаці немаўлят: шэсць – у гарпасёлку, пяць – на тэрыторыі сельсаветаў. Радуе тое, што дзевяцера дзетак нарадзіліся ў поўных сем’ях.

Вялікую асалоду ад гэтай шчаслівай падзеі адчулі бацькі, дзе на свет з’явіліся першынцы, – Кацярына Рубанік, Алег Міхейка, Арсеній Бачэленкоў і Мацвей Жаваранак. Памножылі сваё шчасце са з’яўленнем на свет другога дзіця дзве сям’і, дзе нарадзіліся дзяўчынкі Дар’я Папко і Лізавета Іванюта. Трэцімі дзецьмі ў поўных сем’ях сталі Максім Булаўка, Анастасія Сіротка, Данііл Масладудаў і Віялета Коўшаль. А вось у Ірыны і Мікалая Падворных напярэдадні Новага года на свет з’явілася ўжо шостае дзіця – дачка Яна.

Хочацца пажадаць бацькам немаўлят моцнага здароўя, сямейнай утульнасці, цяпла, асабістага шчасця і душэўнага спакою. Хай вашы дзеткі хутка растуць і кожны дзень напаўняюць святлом, дабром, станоўчымі эмоцыямі!

А.МАЛАШЧАНКА,

начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *