Год таму мы распачалі рубрыку “Адна гісторыя кахання”, у якой расказвалі пра сустрэчы, знаёмствы і станаўленне сямей, іх далейшы лёс, калі такі ўжо быў за плячыма. Тады ж аддзел загса і рэдакцыя абвясцілі аб конкурсе, у выніку якога пара з самай цікавай гісторыяй кахання атрымае падарунак. Як і абяцалі – вынікі падведзены. Самым цікавым прызнана знаёмства Ганны Міронаўны і Васіля Сямёнавіча Лапёнкаў з вёскі Градзянец. Нагадаем, што пазнаёміліся маладыя на футбольным полі, дзе Ганна адстойвала гонар каманды разам з хлопцамі падчас адказнага матча.
Сям’я Лапёнкаў атрымае падарунак, а ўсім нашым чытачам хочам нагадаць, што рубрыка жыве і чакае ад вас лістоў і фотаздымкаў пра новыя цікавыя гісторыі знаёмстваў. А на завяршэнне года мы зноў падвядзём вынікі.
Рэдакцыя.