“Віцебскі лістапад” – адзін са старэйшых беларускіх фестываляў. Сёлетняй восенню ён сабраў аматараў аўтарскай песні, паэзіі і візуальнага мастацтва ўжо ў 35-ты раз. Нам жа прыемна вылучыць яшчэ адну традыцыю: у апошнія гады конкурсная праграма творчага форуму не абыходзіцца без удзелу ўшачан.
Сёлета наш дэсант на фестывалі быў асабліва вялікі: прадстаўніцы клуба “Муза” Вера Пашута, Вольга Візгалава, Галіна Данілёнак і Людміла Дунец дэманстравалі свае творчыя таленты непасрэдна на віцебскіх сцэнічных пляцоўках, а Тамара Барадзёнак, Вера Дрозд і Анастасія Шараева далучыліся да імпрэзы ў завочным фармаце. Ушачанкі выконвалі аўтарскія песні, дэкламавалі вершы і ў чарговы раз гучна заявілі пра наш таленавіты край. Не абышлося і без знакаў прызнання: штогод літаратурныя часопісы розных краін, якія з’яўляюцца інфармацыйнымі спонсарамі фестывалю, выбіраюць асобныя творы, каб апублікаваць іх у сваіх выданнях. Сёлета кіеўскі альманах “Соты” вылучыў для гэтай мэты конкурсную падборку вершаў Л.Дунец, а ў штогадовым зборніку “Яблычны спас”, што выдаецца ў Падмаскоўі, будзе надрукаваны твор нашай самадзейнай паэтэсы Тамары Бабянок, якая таксама прайшла адбор у лік фіналістаў “Віцебскага лістапада”. Увогуле ж усе нашы землякі паказалі вельмі дастойны творчы ўзровень, пачулі шмат кампліментаў і, канечне, атрымалі асалоду ад непаўторнай атмасферы стыльнага і прэстыжнага міжнароднага фэсту.
Такія яркія ўражанні натхняюць на новыя здзяйсненні. І літаральна праз некалькі дзён нашы таленты вырашылі штурмаваць новую вяршыню: фестываль аўтарскай песні “Каўчэг”, які ў 19 раз праводзіцца ў Варонежы. Гэта вядомы форум духоўнай накіраванасці, які ў папярэднія гады трансліраваў тэлеканал “Саюз”. Сёлета з-за каранавірусных абмежаванняў конкурс цалкам перайшоў у анлайн-фармат.
Для ўдзелу ў ім выканаўцы Вера Пашута і Ірына Коршун запісалі відэаролік. Гісторыя стварэння гэтага вакальнага твора даволі незвычайная. Кіраўнік нядзельнай школы храма вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы аграгарадка Арэхаўна Марыя Правада натрапіла на кранальны верш паэтэсы Раісы Гергерт, прысвечаны беларускім святым, а калі яго чытала, у яе галаве дзіўным чынам нарадзілася мелодыя. Жанчына напела яе па тэлефоне музыканту і кампазітару Веры Пашуце, якая таксама з’яўляецца прыхаджанкай храма, і папрасіла дапамагчы аформіць музычную ідэю. Намер стварэння песні падтрымаў благачынны раёна Аляксандр Таляронак, а выканаць яе вырашылі дуэтам, у якім да Веры далучылася Ірына Коршун.
Нумар атрымаўся пранікнёным і ўражваючым (убачыць відэаролік можна ў групе “Патрыёта” “ВКонтакте”). І гэта дзіўная творчая гісторыя мела адпаведны фінал: журы фестывалю “Каўчэг” прысудзіла нашым канкурсанткам міжнароднае Гран-пры!
Наталля БАГДАНОВІЧ.
Август
Вновь шагами неспешными к нам приближается август,
У небесных высоток светильник чуть-чуть приглушив.
И, вечерней прохлады вкусив долгожданную радость,
По приволью разносят кузнечики звонкий мотив.
Позолотой вечернею тусклую зелень раскрасив,
Убегают назад незаметно погожие дни.
Дар полей и лесов удивительно щедр и прекрасен,
Спас дурманящей сладостью щедрого мёда манит.
По утрам омывают траву изумрудные росы,
Остывает нагретая солнечной лаской вода.
И, свои распустив по плечам поседевшие косы,
Потихоньку идут по дороге житейской года.
Тамара БАБЕНОК.
Пятая палата
что я вижу из пятой палаты:
по небу бескрайнему,
освещаемый фонарями
в глухой темноте,
из кирпичной трубы валит дым
как из носика чайника,
закипающего и забытого на плите.
столько планов вчера –
к новой жизни горячее рвение…
но расскажем об этом –
и бога, увы, рассмешим.
в моём теле – катетер,
в моей голове – сотрясение,
в моей толстой медкарте
сегодня – постельный режим.
если долго лежать и смотреть –
ничего не изменится.
черномазое жерло трубы
под густой синевой.
что я вижу из пятой палаты?
печальное зрелище,
то же самое, что видят здесь
из соседней шестой.
Людмила ДУНЕЦ.