Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці. У бягучым годзе рэспубліканская дабрачынная акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня маці, пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
На працягу рабочага дня жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, могуць звярнуцца да натарыуса і атрымаць кансультацыю па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю спецыяліста. Каб мінімізаваць асабістыя кантакты для аховы насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй, у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (мэсэнджары). Кантактныя даныя можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле “Знайсці натарыуса”. Акрамя таго, 14 кастрычніка на сайце Беларускай натарыяльнай палаты адбудзецца анлайн-семінар.