Ушачский лесхоз приглашает всех присоединиться к республиканской акции «Чистый лес»

Общество

Ушацкі лясгас запрашае ўсіх далучыцца да традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”, якая пройдзе ў Беларусі ў наступную суботу, 9 кастрычніка. Сёлета яна будзе прымеркавана да Года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны. Валанцёры змогуць дапамагчы ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы будаўнічых і бытавых адходаў, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, а таксама лясных масіваў паблізу населеных пунктаў і памятных месцаў.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Заявіць аб сваім жаданні можна, звярнуўшыся ў любое лясніцтва ці непасрэдна ў лясгас або па тэлефоне (+37533) 351-53-00. Усіх жадаючых забяспечаць інвентаром.

Як і ў папярэднія гады, асаблівы акцэнт у рамках акцыі плануецца зрабіць на рабоце з дзецьмі і карыстальнікамі сацыяльных сетак. Падарункі чакаюць аўтараў самых крэатыўных фота- і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгамі # ЧыстыЛес2021 і # Чистыйлес2021.

Дарэчы

У 2020 годзе ўдзел у акцыі “Чысты лес” прынялі амаль 39 тысяч беларусаў, якія разам з работнікамі лясной гаспадаркі прыбралі каля 4,5 тысяч кубаметраў смецця ў лесфондзе і уздоўж прыдарожных палос.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *