Унесены змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных падтрымках сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Згодна з імі з 1 студзеня 2011 года дзяржаўныя падтрымкі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, асобам, якія працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў будзе праводзіцца не ў пералічаных работадаўцаў, а органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Прычым, дзяржаўныя дапамогі, назначаныя па месцы працы, выплачваюцца работадаўцам яшчэ за снежань 2010 года уключна.
У лік тых, хто атрымае падтрымку па новаму, уваходзяць жанчыны ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, якія сталі на ўлік ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, па догляду за дзіцяці да 3-х гадоў, на дзяцей старэйшых за тры гады.
Асноўны сэнс змянення ў тым, што ў прыватных фірмах і арганізацыях дапамогі не заўсёды выплачваюцца своечасова, не ў кожных з іх у вызначаны тэрмін ёсць грошы, а таму і паступаюць скаргі.
У нашым раёне 15 чалавек атрымаюць падтрымку па-новаму з сялянскай фермерскай гаспадаркі “Мосар”, ТДА “АлексНутта”, ПП “Славянушка”, “МалахПлюс”, “Ун-ТоргРэфлекс”, прыватнага прадпрымальніка М.М.Люцько.
П.СМАРГУН,
начальнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.