Зімовы прызыў

Общество

Райвыканкам прыняў рашэнне правесці прыпіску грамадзян 1994 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ушацкага раённага ваеннага камісарыята ў перыяд з 16 па 19 сакавіка 2010 года.Зацверджаны склад камісіі па прыпісцы грамадзян і план мерапрыемстваў па правядзенні гэтай кампаніі.

 Многія юнакі ў гэтыя дні ўжо апрануць армейскую форму і прыблізна на паўтысячы дзён уліюцца ў іншыя калектывы. Там яны знойдуць сабе новых таварышаў, якія заўсёды гатовы будуць прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, атрымаюць загартоўку і ўрокі дысцыплінаванасці. Іменна гэтаму, а не толькі вайсковай спецыяльнасці, вучыць армія. А ўвогуле служба стане незабыўным перыядам у жыцці кожнага, хоць і праляціць вельмі хутка. 
І ўсё ж развітанне на гэты час з прывычным – гэта заўсёды хвалююча для саміх прызыўнікоў, для іх родных, сяброў і сябровак.

— Вы памужнееце і будзе гонар за вас, калі з вайсковых часцей пойдуць Пісьмы ўдзячнасці бацькам, ваеннаму камісарыяту, у райвыканкам за вашу бездакорную службу. А гэта значыць, што вы сталі сапраўднымі абаронцамі Айчыны,— гаварыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі В.І.Карчэўская на Дні прызыўніка, які прайшоў нядаўна ў раённым Доме культуры.

Свой наказ далі таксама намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Г.А.Барадулька і ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.К.Первянёнак, першы сакратар райкама БРСМ В.М.Шахноўская.PICT0013

 
 Але самым прыемным момантам, напэўна, для ўсіх, былі добрыя словы на дарогу, падарункі ад працоўных калектываў, дзе юнакі сталі сваімі, а ўручылі іх намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ПУП “Сарочына” А.А.Жахоўскі, СВК “Іллюшынскі” Т.Б.Бондарава, КУСГП “Дубраўка” І.А.Дубко. Яны пажадалі не толькі дастойна адслужыць, але і вярнуцца на працу ў свае калектывы.
На заключэнне раённы ваенны камісар У.Я.Пальчэх уручыў прызыўнікам павесткі, а В.М.Шахноўская – наказы ад райкама БРСМ.

Усе выступленні перамежваліся канцэртнымі нумарамі, а таму адбылося сапраўднае свята.

 

 

 

 Р.КАРПАЎ. На здымках: І.А.Дубко ўручае падарункі Віктару Пятніца і Аляксею Герцыку; павесткі і наказы прызыўнікам.

 
 


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *