У Оршы адбыўся занальны этап абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства “Педагог-пазашкольнік года”.
Ад Ушацкага раённага цэнтра пазашкольнай работы ў суправаджэнні групы падтрымкі ў конкурсе прыняла ўдзел кіраўнік гурткоў Ганна Аляксандраўна Бабянок. Яна прадэманстравала сваё педагагічнае майстэрства ў такіх намінацыях як візітная картка “Маё педагагічнае крэда”, абарона мадэлі выхаваўчай сістэмы, выстава метадычных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць сістэму работы кіраўніка гуртка, псіхолага-педагагічнае тэсціраванне.
Нездарма кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Журы конкурсу адзначыла арыгінальнасць падачы матэрыялу, артыстызм нашай удзельніцы, нагляднае суправаджэнне і тэхнічную аснашчанасць выступлення.
Нягледзячы на тое, што ў конкурсе былі дастойныя сапернікі, выступленне нашай удзельніцы было высока ацэнена абласным журы. Ганна Аляксандраўна будзе прадстаўляць Ушацкі раённы цэнтр пазашкольнай работы на абласным этапе конкурсу ў красавіку 2011 года.
Н.КАВАЛЕНКА,
дырэктар цэнтра
пазашкольнай работы.
На здымку: Г.А.Бабянок у суправаджэнні групы падтрымкі на сцэне Аршанскага гарадскога цэнтра дзіцячай творчасці.