Клюквинный цех ОАО «Лес»

Общество

Прыемна, калі адкрываюцца новыя вытворчасці, асвойваецца выпуск запатрабаванай прадукцыі, а пра Ушачы даведваюцца далёка за яе межамі. У мінулым годзе ТАА “Лес” пасля працяглага перапынку выпусціла пробную партыю журавін у цукровай пудры. Тады ж выпушчаная прадукцыя была заўважана і адзначана на інвестыцыйным форуме ў Віцебску. А прадпрыемства, якое “перасялілася” ў новы будынак на месцы былога малаказавода, пашырыла свае магчымасці. “Журавіны ў цукровай пудры” – такі знаёмы і любімы з дзяцінства прадукт многіх з нас зноў з’явіўся ў гандлёвых кропках і паспеў прыглянуцца пакупнікам. Але сёлетні год стаў не надта ўраджайным на журавіны, абсалютная большасць нарыхтаваных ягад дробныя і не падыходзяць па стандарце для выпуску ласунку. Але работа новага цэха не спынілася. Пакуль замест “Журавін у цукровай пудры” выпускаецца журавінны прыпас, які выкарыстоўваецца пры вырабе кандытарскіх прадуктаў, напіткаў і іншых страў. Дзеля гэтага асвоена спецыяльная рэцэптура, ніякіх дабавак і кансервантаў – натуральны і карысны для здароўя прадукт. Вырабленае не залежваецца на складзе, выпускаецца для патэнцыяльных заказчыкаў, якія, дарэчы, высока ацэньваюць яе якасць. Аналагічных прадпрыемстваў па выпуску такой прадукцыі ў краіне нямнога.

Увесь працэс выпуску ўжо добра асвоілі аператары журавіннага цэха, а змена складаецца з пяці чалавек: брыгадзіра, аператараў і слесара.

– У самы сезон нарыхтовак у нас вельмі шмат работы, тады, каб выканаць вялікі аб’ём, працуем ледзьве не ў два разы больш. І напружаная работа дае свой плён, – расказвае начальнік цэха Людміла Мікалаеўна Аўдошка, – кожны выдатна ведае справу, адладжана яна ад мыцця ягад да закаткі ўжо гатовага прадукту.

Калі наступны год будзе ўраджайным на журавіны, работа цэха закіпіць на поўную моц, а на прылаўках магазінаў зноў з’явяцца смачныя “Журавіны ў цукровай пудры”. У планах на будучае таксама асваенне новых відаў прадукцыі, пашырэнне вытворчасці, якая б прыносіла прыбытак прадпрыемству.



1 комментарий по теме “Клюквинный цех ОАО «Лес»

  1. Даже не знала про такое вот предприятие.Спасибо.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *