Зарплаты растут

Общество

Напэўна, заработная плата – адна з тэм, якая пастаянна на слыху. Людзі любяць узважыць, параўнаць, паскардзіцца і нават здзівіцца, дзе ж яна, у 500 долараў. А тым не менш афіцыйныя звесткі заробкаў па рэспубліцы за кастрычнік склалі 1328196 рублёў, лічба толькі крышачку не дацягвае да прыгаданай зарплаты, аднак, пасля павелічэння ў лістападзе стаўкі першага разраду, будзе адпавядаць намечанаму. Па Ушацкім раёне яна меней – каля 800 тысяч рублёў. Але, давайце задумаемся, з чаго складаецца гэта сярэдняя зарплата. З мінімальных адлічэнняў – заробкаў, якія паказваюцца некаторымі прадпрыемствамі, а рэальная зарплата перадаецца ў канвертах. З тых 20 з 56 ушацкіх прыватных прадпрымальнікаў і прыватных фірм, на якіх зарплата не дасягнула і 100 долараў, а восем наогул не прадставілі звестак.
Аналіз я праводжу сярод прыватнікаў, бо ў дзяржаўных прадпрыемствах улік празрысты. І хочацца адзначыць, што пасля ранейшых публікацый пра зарплаты ў канвертах назіраецца станоўчая тэндэнцыя: работадаўцы, неабыякавыя да іміджу сваіх фірм, імкнуліся палепшыць справы і павялічыць заробкі.
Так, на прыватным прадпрыемстве “Ушачырэмбуд” яна ў трэцім квартале склала 394 працэнты да чэрвеня 2010 года ці 992217 рублёў, на ПУП “Собалеў і К” – 208 (717778 рублёў), “Ун-гандаль-рэфлекс” – 116 (679241), “Стаўр” – 184,6 (574 773), “Сямёныч” – 175 (590440). Заўсёды была добрай і ў “Алекснутта”, аднак зноў жа вырасла на 28 працэнтаў і склала 1467642 рублі. На сённяшні дзень гэта самая вялікая сярэдняя зарплата на прыватных прадпрыемствах і вельмі блізкая да 50-доларавага эквіваленту.
На трох прадпрыемствах яна складае 300 долараў: “Ушачы”, “Лес”, “УшачыРэмБуд”, а вось на сямі прадпрыемствах знізілася, хоць і была невялікай: “Форэстгандаль” – 77,2 % (361175 рублёў), “Бадьяр”, 88,8 (366158), “Славянушка” – 82,5 (308012), Ле-Юмі” – 61,8 (218433), “Ушачыаграбудсэрвіс” – 74,3 (223000). Крыху знізілася зарплата і на ААТ “Твестуба” – 97,4 працэнта і склала 869238 рублёў.
Хочацца яшчэ раз звярнуцца да людзей, якія працуюць на прыватных прадпрыемствах або ў індывідуальных прадпрымальнікаў, – не пагаджайцеся на заробкі ў канвертах, яны не выгадны перш за ўсё вам, бо нідзе не ўлічаны, а значыць і не ўплываюць на фарміраванне вашых пенсій, адпускных, выплат па лістках часовай непрацаздольнасці.
П.СМАРГУН,
начальнік Ушацкага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *