Наблюдатель от СНГ В.Кротов: «Всё строго с законодательством».

Общество

Што адзначалі ўсе: члены выбарчых камісій, назіральнікі, журналісты, дык гэта вельмі высокую яўку выбаршчыкаў. Вуліцы гарпасёлка былі ажыўлены як ніколі, ды і на вёсцы людзі не спяшаліся пакідаць участкі, прагаласаваўшы. З задавальненнем слухалі канцэрты, абменьваліся ўражаннямі, проста гутарылі. Працавалі буфеты, прычым, некаторыя тавары прадаваліся са скідкамі. Наогул панавала святочная атмасфера.
Як ніколі масава быў прадстаўлены на прэзідэнцкіх выбарах корпус назіральнікаў (больш тысячы) і замежных журналістаў (каля 700). У нашым раёне працавалі назіральнікі ад місіі БДІПЧ АБСЕ з Францыі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, а таксама з Расіі ад краін СНД. На Калінінскім участку для галасавання, дарэчы, новым, з камфортнымі ўмовамі як для выбаршчыкаў, так і для членаў камісіі, на завяршэнні дня мы і сустрэліся з расійскім наглядальнікам Уладзімірам Міхайлавічам Кротавым, запыталіся пра яго ўражанні ад выбарчай кампаніі і наогул ад краіны.
– Ад выбарчай кампаніі ўражанні засталіся вельмі пазітыўныя. Мне лёгка даваць ацэнку, паколькі я на штатнай аснове з 1997 года займаюся менавіта выбарамі, як непасрэдна кампаніямі, так і вучобай кадраў – з’яўляюся старшынёй тэрытарыяльнай выбарчай камісіі горада Пскова. Выдатна ведаю выбарчае права Расіі, сусветнае, перад паездкай у Беларусь дэталёва азнаёміўся з вашым і магу сцвярджаць, што выбары праходзяць у строгай адпаведнасці з існуючым заканадаўствам. (Дарэчы, нашы заканадаўствы адрозніваюцца толькі ў дробязях). Быў на апламбаванні скрынь на Ленінскім участку, наогул праехаў практычна ўсе ўчасткі для галасавання вашага раёна. Усё па закону і без парушэнняў. На ўчастках сустракаліся мы і з назіральнікамі ад АБСЕ, гутарылі, у іх таксама складваліся станоўчыя ўражанні ад кампаніі
Хачу адзначыць яшчэ два моманты. Па-першае, якасны падыход да падрыхтоўкі. На ўчастках усё так прадумана, што ні члены камісій, ні назіральнікі не перашкаджаюць адзін аднаму ў рабоце. Па-другое, у беларусаў як і ў былыя савецкія часы застаўся ўзнёслы настрой ад выбараў. Выдатныя канцэрты, гандаль і шчырыя выбаршчыкі. Я наведваўся разам з членамі камісій ў дамы людзей, якія не змаглі самастойна прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Бачна, што яны таксама рыхтаваліся намытыя палы, усё прыбрана.
Цудоўны настрой і наогул ад краіны. Мы жывём побач, а так атрымалася, што з часоў службы ў арміі не быў у Беларусі. Многа разоў збіраліся сям’ёй прыехаць. Затое цяпер, пасля знаёмства з Ушацкім раёнам абавязкова прыеду летам і на вашы азёры, і наведаю Мінск.
Святочны настрой, канечне, быў азмрочаны падзеямі ў Мінску. “Выкажыце праз газету наша абурэнне тымі беспарадкамі, якія былі ўчынены ў канцы дня выбараў”, – звярталіся ў панядзелак чытачы. Інакш як беспарадкамі штурм Дома ўраду і не назавеш. Яшчэ не падведзены вынікі, дык супраць чаго пратэст? Адчувалі правал і не змаглі змірыцца, усвядоміць, што меркаванне народа, большасці вышэй за ўласнае “я”.
В.КАРАЛЕНКА.
На здымку: на калінінскім участку №2 старшыня камісіі І.В.Бельская і назіральнік У.М.Кротаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *