Ушацкай школе мастацтваў — 40 год

Общество Юбилейные даты

На мінулым тыдні, да Дня музыкі і Дня настаўніка, школай мастацтваў быў падрыхтаваны канцэрт, які сабраў поўную залу раённага дома культуры. І не толькі гэтыя дзве даты сталі повадам для дадатковых намаганняў выкладчыкаў і вучняў — сёлета музычнай школе, а сёння школе мастацтваў споўнілася 40 год, а акрамя таго — 10 гадоў квартэту «Натхненне». Прысутнічаў на свяце першы дырэктар школы Леанід Аляксандравіч Влавенка. Павіншаваць школу прыехалі былыя выпускнікі: Вольга Шынкоўская — салістка Беларускага дзяржаўнага тэатра музыкальнай камедыі, акардэаністкі — лаўрэаты канконса імя Жыновіча Людміла Дабравальская і Наталля Шах, былыя выкладчыкі… Канцэрт як заўсёды аказаўся выдатны. І абыякавых ў зале не было — толькі тыя, хто звязаны са школай мастацтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *