Акция «Доброе сердце»

Общество

Новы год і Каляды – любімыя святы кожнага з нас, у гэты час збываюцца мары, верыцца ў тое, што ўсё ж такі ёсць месца цудам.
З 10 снежня па 10 студзеня беларускай піянерскай арганізацыяй, беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і валанцёрскім рухам БРСМ “Добрае сэрца” праводзіцца рэспубліканская акцыя “Чудеса на Рождество”. Збіраюцца і рыхтуюцца навагоднія падарункі – спартыўны інвентар, цацкі, канцылярскія тавары, кнігі, журналы і іншае. У перадсвяточныя дні падарункі знойдуць сваіх адрасатаў. Яны будуць уручацца выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулка, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія знаходзяцца ў бальніцы, маламаёмасным сем’ям. Усе падарункі прыгожа афармляюцца ў сімвал акцыі – “чырвоныя рукавічкі”.
Галоўнае, канечне, не самі падарункі, а цёплыя віншаванні, увага і клопат, якія так патрэбны кожнаму чалавеку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *