Семинар молодёжного актива

Общество

У ПАСТАЯННЫМ КАНТАКЦЕ
Сустрэчы ў райвыканкаме з моладдзю раёна ўвайшлі ў практыку і праводзяцца пастаянна. Падчас іх наладжваецца цесны кантакт з маладымі спецыялістамі, якія працуюць у розных калектывах.
На мінулым тыдні прайшоў семінар маладзёжнага актыву раёна. На ім прысутнічала працуючая моладзь, пераважна тыя, хто прыбыў на працу ў раён у апошнія два гады.
Начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак расказала аб асноўных напрамках і рэалізацыі праграмы “Моладзь Ушаччыны на 2006-2010 гады”. Прадстаўнікі моладзі сёння працуюць абсалютна ва ўсіх сферах і, трэба сказаць, дабіваюцца дастойных вынікаў у рабоце. У сельскай гаспадарцы яны часта абыходзяць вопытных спецыялістаў і з’яўляюцца перадавікамі, праяўляюць свае старанне ў адукацыі, ахове здароўя, тэхнічнай рабоце. Некаторыя прадстаўнікі моладзі нават займаюць кіруючыя пасады, а імёны іншых знаходзяцца на раённай Дошцы гонару. Усё гэта азначае, што ім па сілах любыя задачы. Палітыка ж дзяржавы і накіравана на пастаянную падтрымку моладзі.
Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская гаварыла аб важнай палітычнай падзеі краіны – выбарах Прэзідэнта. Кожны з нас павінен выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у галасаванні. Прадстаўнікі БРСМ зарэгістраваны назіральнікамі на кожным выбарчым участку.
У канцы сустрэчы маладыя спецыялісты мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *