В Беларуси стартовала благотворительная акция БРСМ «В школу с добрым сердцем»

Образование и молодежь

Дабрачынную акцыю пад такой назвай напярэдадні святкавання Дня ведаў традыцыйна праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У яе рамках адрасная сацыяльная дапамога аказваецца выхаванцам дзіцячых сацыяльных прытулкаў, мнагадзетным, няпоўным сем’ям, а таксама тым, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю і адчуваюць праблемы з падрыхтоўкай малых да навучальнага года.

Ушацкі райкам БРСМ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі. Для гэтага трэба набыць канцылярскія тавары, настольныя ці развіваючыя гульні, спартыўны інвентар, прадметы школьнага адзення і перадаць іх у райкам грамадскага аб’яднання па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (будынак КБА, 3 паверх) ці пакінуць у спецыяльным “школьным партфелі” на другім паверсе ўнівермага.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары 5-77-84.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *