Уборочная кампания в Ушачском районе под контролем правоохранителей

Профилактика и безопасность

Уборка ўраджаю – адзін з важнейшых этапаў сельскагаспадарчых работ. У гэтай сувязі ў райаддзеле міліцыі з ліку супрацоўнікаў розных падраздзяленняў створана рабочая група, якая рэгулярна выязджае для маніторынгу ў гаспадаркі Ушаччыны.

Перад праваахоўнікамі стаіць задача правядзення агляду ўсёй аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі з мэтай вызначэння яе наяўнасці і працаздольнасці, высвятлення прычын разукамплектавання і знаходжання працяглы час у няспраўным стане. Супрацоўнікі нацэлены на выяўленне і спыненне фактаў безгаспадарчасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асоб, на вывучэнне абгрунтаванасці расходавання ГЗМ, недахопаў па забеспячэнні захаванасці новага ўраджаю.

На сённяшні дзень усе сельгасарганізацыі раёна прайшлі праверку. І, на жаль, усюды не абышлося без парушэнняў. Сярод найбольш “папулярных” – беспарадак на мехдварах, а таксама няспраўнасць тэхнікі, у тым ліку корманарыхтоўчых камбайнаў. Як нам расказалі ў райаддзеле міліцыі, адказным асобам выдадзены прадстаўленні на ліквідацыю хібаў. Калі ж апошнія ў вызначаны тэрмін не будуць зрушаны з мёртвай кропкі, гаворка пойдзе аб прымяненні санкцый, прадугледжаных заканадаўствам нашай краіны.
Рэйдавыя мерапрыемствы па аб’ектах АПК працягваюцца.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *