Отвечал начальник Ушачского РОВД С.Алабин

Общество

“Прамая лінія” з начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама С.А.Алабіным з боку нашых чытачоў праходзіла неактыўна. Толькі адно тэлефанаванне паступіла ад жыхара Ушаччыны, насіла прыватны характар, датычылася працоўнай дысцыпліны і патрабуе высвятлення абставін. Сяргей Аляксандравіч накіраваў пытанне ў адміністрацыю адпаведнай установы. “Значыць, крымінагенная сітуацыя ў раёне спакойная, жыхарам нічога не пагражае, таму і няма пытанняў?” – запыталася ў Сяргея Аляксандравіча.

– На самой справе па годзе назіраецца спад злачыннасці як у абсалютным колькасным паказчыку, так і па лініі крымінальнага вышуку. Меней асабліва цяжкіх злачынстваў і таксама з удзелам непаўналетніх, вырас і працэнт раскрыцця. Самымі распаўсюджанымі па-ранейшаму застаюцца крадзяжы – 97 выпадкаў, прычым пераважна з дамоў і дач – 64. Паступіла 12 заяў аб крадзяжы мабільных тэлефонаў, хоць пры высвятленні сітуацый аказваецца, што самі заяўнікі згубілі, ці, што яшчэ больш характэрна, пакінулі сваю ўласнасць на віду і без нагляду.

– Чым вы можаце растлумачыць спад злачыннасці?

– Пастаяннай прафілактычнай работай, прычым, праводзімай не толькі супрацоўнікамі міліцыі, участковымі, але і ўладамі, грамадскасцю. Можна сказаць, што не выпускаюцца з поля зроку асобы, якія вярнуліся з месцаў заключэння. Для гэтай катэгорыі браніруюцца працоўныя месцы, яны ўладкоўваюцца на работу, правяраецца іх лад жыцця. Вельмі ў многім у выяўленні ачагоў незаконнага продажу спіртнога, прытонаў, проста сямей, дзе нярэдка сваркі, п’янкі і насілле, садзейнічаюць тэлефанаванні жыхароў раёна. Яны ведаюць, што званкі ананімныя і дзейсна дапамагаюць нам, а значыць і людзям, якія жывуць побач.

– Акрамя ўдзячнасці актыўнай частцы нашага насельніцтва хацелі б нешта пажадаць або параіць нашым чытачам?

– Не губляйце пільнасці. Па-ранейшаму ў раён любяць завітаць несумленныя жыхары цыганскай нацыянальнасці, пасля наведвання якіх у дамах знікаюць грошы, рэчы. Яны бываюць нават з дзецьмі, б’юць на жаль, просяць вады, паесці, ці традыцыйна прапануюць тавар… Працуюць групамі і, як правіла, па аддаленых ад райцэнтра вёсках. Пакуль людзі патэлефануюць, іх на тэрыторыі раёна ўжо няма. Так што раю не адчыняць дзверы невядомым, паведамляць, калі ў вёсцы з’явіліся асобы, якія раней не пражывалі, а таксама калі вы бачыце, што нехта здзекаваецца над пажылымі, роднымі, наогул аб усіх падобных фактах.

Гутарыла В.КАРАЛЕНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *