Дождь без облаков и атмосферу хорошего настроения создали ушачские спасатели ко Дню пожарной службы

Общество

«А вы пад дождж трапілі? Ахалодзіліся?» – такое пытанне адзін аднаму ўшачане актыўна задавалі ў нядзелю ў цэнтры гарпасёлка. Не, у гэты дзень хмары абмінулі Ушачы, а дождж з нагоды Дня пажарнай службы ўстроілі ўшацкія выратавальнікі.

Свята, што ладзілася каля раённага цэнтра культуры, атрымалася вельмі масавым – ушачане на яго накіроўваліся цэлымі сем’ямі. Традыцыйна выратавальнікі наладзілі тут пазнавальна-гульнявыя пляцоўкі. З адмысловых заданняў па бяспецы дзеці засвоілі, што ў навальніцу не варта званіць па мабільніку і хавацца пад высокімі дрэвамі, а падчас пажару карыстацца ліфтам. Выклікаць выратавальнікаў можна не толькі па нумары 101, а і адзіным – 112, якія працуюць нават тады, калі мабільны не ло­віць сувязь. У сваю чаргу супрацоўнікі МНС не шкадавалі прэзентаў – дарылі памяткі, размалёўкі, закладкі, кніжкі. А жадаючых пасядзець за рулём пажарнай машыны і прымерыць баявую вопратку выратавальнікаў было столькі, што нават выстройвалася чарга. “Не чакалі, што будзе столькі жадаючых праверыць свае навыкі карыстання вогнетушыцелем. Для тых, хто не памятае, нагадаю: трэба сарваць пломбу, выдзернуць чаку, накіраваць раструб на ачаг узгарання і нажаць на рычаг”, – адзначыў намеснік начальніка РАНС М.А.Арлоў.

На спецыяльным стэндзе ўсе прысутныя пакідалі ўшацкім выратавальнікам пажаданні: самымі распаўсюджанымі традыцыйна аказаліся “сухіх рукавоў” і “радзей праяўляць свой прафесіяналізм”.

Далучыліся да свята работнікі газавай службы, якія скарысталіся магчымасцю нагадаць усім правілы бяспекі і прадэманстраваць сваё абсталяванне. Супрацоўнікі ТЦСАН наладзілі выставу-продаж вырабаў. Музычнае суправаджэне падрыхтавалі работнікі культуры.

Ну а дождж з пажарнай аўтацыстэрны ішоў на працягу ўсяго свята – больш гадзіны. Работнікі РАНС пры дапамозе пажарных рукавоў зрабілі спецыяльны водны калідор, па якім імкнуліся прабегчы не толькі дзеці, а і дарослыя. Ну а ў фінале мерапрыемства арганізавалі цэлую водную феерыю і напоўнілі бліжэйшы фантан. Ніхто не пакідаў пляцоўку ў дрэнным настроі, хіба толькі адну заўвагу давялося пачуць – што ўсё хутка скончылася!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *