Амаль па падобным сцэнарыі развіваліся падзеі ў адной з ільюшынскіх сямей. Выпіўка, рэўнасць і сістэматычныя пабоі сужыцельніцы. Якая, праўда, у чарговы раз не вытрымала – паведаміла як пра насілле, так і пра незаконнае захоўванне зброі – самаробнага пісталета.
Падобныя справы, на жаль, нярэдкія ў нашым асяроддзі – пяць было разгледжана ў судзе па прыгаданым 154 артыкуле сёлета. З гэтага ж пачынаюцца, як правіла, і больш цяжкія злачынствы – забойствы на бытавой глебе. Таму хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў Ушаччыны: калі вы ведаеце пра выпадкі сістэматычных пабояў у сем’ях, пра маўклівых залежных членаў сям’і, якімі могуць быць не толькі жонкі, але і пажылыя людзі, дзеці, паведамляйце ў пракуратуру або міліцыю. Мы зможам спыніць злачынствы, крыўдзіцелі на справе зусім не такія храбрыя, як перад слабымі і бездапаможнымі.
У першым выпадку мужчына атрымаў год абмежавання волі, дзякуючы амністыі частка тэрміну была скасавана. У другім — за два злачынствы – 6 месяцаў арышту. У абодвух выпадках гэта мяккае пакаранне. Згодна 154 артыкулу за падобнае прадугледжваецца абмежаванне волі тэрмінам ад года да пяці, у залежнасці ад абставін.