З інтарэсам і задавальненнем чытаю заўсёды на старонках газеты пра добрых людзей, і мне захацелася напісаць колькі слоў пра аднаго ўважлівага і спагадлівага чалавека, яшчэ маладога ўрача Анастасію Люцько.
Калі я аднойчы адчула сябе дрэнна, мая знаёмая параіла звярнуцца да А.Люцько, што і зрабіла. З першых хвілін прыёму я адчула непадробную ўвагу да сябе. Шчыра кажучы, не чакала такой спагадлівасці, прафесіяналізму ад маладога ўрача. Сама атмасфера, здавалася, была аздараўляльнай і гаючай. Назначанае лячэнне вельмі хутка дапамагло, я стала адчуваць сябе намнога лепш.
У апошні час часта даводзіцца чуць, што многія маладыя спецыялісты не хочуць працаваць, робяць сваю справу несумленна і без энтузіязму. Гэта ніяк не адносіцца да А.Люцько, яна зарэкамендавала сябе станоўча і гэта не толькі мая думка, а многіх пацыентаў. Не раз чула добрыя словы ў адрас яе і медсястры А.В.Бабенка, якая вылучаецца ўважлівасцю да людзей і глыбокімі прафесійнымі ведамі.
Хацелася б, каб у нас на Ушаччыне было больш такіх вось маладых спецыялістаў, каб для іх жыцця і працы ствараліся ўсе ўмовы, а калектыў паліклінікі станавіўся памочнікам і дарадчыкам для маладых і адораных урачоў.
Р.ЛАЗАРАВА,
г.п.Ушачы.