На заседании Ушачского райисполкома

Общество

“Праграма дэмаграфічнай бяспекі Ушацкага раёна” разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося ў чацвер. Трэба зазначыць, што вельмі актыўна праходзіла абмеркаванне справаздачы, з якой азнаёміла прысутных намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. На жаль, у нашым раёне, як і ў пераважнай большасці населеных пунктаў краіны, назіраецца змяншэнне колькасці насельніцтва. Толькі з 2006 па 2010 гады на 2,6 тысячы чалавек і па даных апошняга перапісу склала 15,8 тысячы чалавек. Што трэба зрабіць, каб спыніць адток людзей з раёна, знізіць смяротнасць, павысіць працягласць жыцця і нараджальнасць? “Ствараць камфортныя ўмовы жыцця, новыя працоўныя месцы, павышаць заробкі, будаваць жыллё, цаніць людзей, якія добра працуюць, – перад раёнам стаяць тыя ж задачы, якія вызначаны прыярытэтнымі і ў Праграме развіцця краіны на наступную пяцігодку”, – зазначыў старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак. І канечне, мяняць свядомасць людзей, прымушаць клапаціцца пра сваё здароўе. Як і падкрэслівалі выступаючыя, у тым ліку і галоўны ўрач раёна М.М.Каспіровіч, толькі на 7-10 працэнтаў здароўе залежыць ад аказання медыцынскіх паслуг і на 50 – ад ладу жыцця і сацыяльных умоў самога чалавека.

Раз у пяць гадоў пераглядаецца кадастравы кошт на зямлю. Па сельскай мясцовасці нашага раёна ён заставаўся вельмі нізкім, на ўзроўні аднаго цэнта за квадратны метр. Зараз кошт падымецца прыкладна на 20 працэнтаў, аднак падрабязней газета спыніцца на гэтым цікавым для людзей пытанні пасля таго, як рашэнне пройдзе экспертызу і будзе змешчана на старонках газеты.

Прыемная навіна чакае сёлета дзяцей. Па даручэнні кіраўніка вобласці А.М.Косінца літаральна ўсе школьнікі і дашкольнікі атрымаюць навагоднія падарункі.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *