Новое летнее кафе по улице Витебской пользуется популярностью

Общество

Зусім нядаўна на вуліцы Віцебскай каля аднайменнага магазіна Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства адкрылася летняе кафэ, а ўжо заваявала прыхільнасць спажыўцоў. Адны з самых распаўсюджаных водгукаў – удалае размяшчэнне ў маладым мікрараёне, а таксама добры асартымент.

– Сапраўды, падумалі, што ў такім мікрараёне не хапае кропкі грамадскага харчавання, і вырашылі ажыццявіць праект. Трэба сказаць, не пашкадавалі: кафэ не пустуе! – кажа начальнік аддзела грамадскага харчавання Ушацкага філіяла Т.А.Глінская.

Кафэ прапаноўвае вялікі асартымент разнастайнай прадукцыі. Напрыклад, з выпечкі можна пачаставацца французскім хот-догам, булачкамі з каўбасой і сырам, беляшамі, рознымі відамі пірожных. Прапануюць тут і бульбу фры.

Не забыліся і пра маленькіх кліентаў, ім таксама ёсць з чаго выбраць. У дзіцячы асартымент уваходзяць вафлі, шакаладкі, папкорн, кукурузныя палачкі і, вядома ж, самы галоўны пачастунак любога кафэ – марожанае. Яно ёсць на любы густ, акрамя шкляначак і эскімо яго прадаюць яшчэ і на развес.

– Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карыстаецца квас, – прыкмячае прадавец Ж.Ставінская. – Дарэчы, толькі ў нас можна набыць яго на разліў. У асартымент напіткаў уваходзіць не толькі мінеральная вада, сокі, але і вялікі выбар кавы: эспрэса, амерыкана, латэ і іншае.

Хацелася б адзначыць і яшчэ адзін важны момант: даволі ўтульную атмасферу і зручны рэжым работы – з 11 да 23 гадзін акрамя панядзелка і аўторка. Хаця, што расказваць – лепш ацаніце самі.

Д.ДАБРЫНЕЎСКАЯ, студэнтка Полацкага дзяржуніверсітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *