Должен ли соцработник полоть грядки?

Общество

 Знаходжуся на абслугоўванні ТЦСАН. Градкі ля дома зарастаюць пустазеллем, перасыхаюць. Ці магу я разлічваць на тое, каб сацыяльны работнік іх апрацоўваў, паліваў?

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна Маргарыце Анатольеўне МАЙСЕЕНКА:

– Узгаданая паслуга адносіцца да ліку дадатковых платных, незалежна ад устаноўленага функцыянальнага класа таго, хто знаходзіцца на абслугоўванні нашай службы. Сацработнік можа яе аказаць, аднак толькі пры ўмове невялікай нагрузкі (калі гаворка ідзе пра адну-дзве градачкі) і не падчас візіту. За такую работу трэба будзе разлічыцца зыходзячы з прэйскуранта. Так, праполка з рыхленнем і акучваннем 100 метраў квадратных агароднінных культур абыдзецца ў 11 руб. 17 кап., прарэджванне такой жа плошчы – 8 руб. 99 кап., паліў з лейкі – 16 руб. 05 кап., з шланга – 3 руб. 72 кап.

Больш падрабязную інфармацыю пра разавыя паслугі аддзялення можна атрымаць па нумары 5-75-42.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *