Падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машыннага парка да веснавых палявых работ 2011 года.
Паколькі ні адзін машынны двор, абслугоўваючая база не могуць прэтэндаваць на адзнаку “выдатна”, першае месца ў аглядзе-конкурсе не прысуджалася. Другое заняў калектыў КУСГП “Вялікадолецкае”, трэцяе – КУСГП “Глыбачаны”. Гэтыя гаспадаркі атрымалі першачарговае права на набыццё новай тэхнікі ў лізінг.