Приём в пионеры в Ушачской школе

Общество

Піянерскі гальштук, піянерскі атрад, піянерскі важаты, піянерскі лагер, піянерскі касцёр… Менавіта са словам “піянерскі” ў многіх пакаленняў жыхароў нашай краіны звязаны ўспаміны дзяцінства. І сапраўды, дзяцінства немагчыма без прыгод і сапраўдных сяброў, цікаўнасці да ўсяго і добрых учынкаў.

У сераду, восьмага снежня, ва Ушацкай сярэдняй школе адбылася імпрэза, прысвечаная прыняццю вучняў у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Школьнікі з нецярпеннем чакалі гэтае мерапрыемства, было бачна іх хваляванне.

І вось настаў адказны момант. Дваццаць тры школьнікі пятых-сёмых класаў перад сваімі аднакласнікамі, сябрамі, педагогамі далі абяцанне сумленна выконваць абавязкі піянераў.

На свята былі запрошаны былыя піянерважатыя, якія зараз працуюць у школе. Яны павязалі вучням піянерскія гальштукі, а настаўніца рускай мовы і літаратуры Л.В.Трафімава пажадала з гонарам несці высокае званне піянера, захоўваць традыцыі, імкнуцца рабіць карысныя справы і добра вучыцца.

Напрыканцы свята піянерам былі ўручаны Ганаровыя граматы за актыўны ўдзел у акцыях і мерапрыемствах, якія праводзіліся ў гэтым навучальным годзе. Наперадзе вучняў чакае актыўная падрыхтоўка да навагодніх святаў, а значыць, ёсць магчымасць праявіць сябе, заслужыць павагу і аўтарытэт сярод вучняў і настаўнікаў школы.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымку: падчас мерапрыемства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *