В Ушачском районе введено ограничение на посещение лесов

Профилактика и безопасность

Па стане на ўчарашні дзень ужо ў 113 раёнах краіны ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лесу. Напрыклад, поўнасцю закрыты лясы ў Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Ва Ушацкім раёне зараз устанавіўся 3 клас пажарнай небяспекі і з 23 чэрвеня ўведзена абмежаванне на наведванне грамадзянамі ляснога фонду.

Як нам патлумачылі ва Ушацкім лясгасе, гэта азначае, што ўезд на тэрыторыю ляснога масіву на транспартным сродку (аўтамабіль, матацыкл, скутэр і г.д.) строга забаронены. Нельга разводзіць вогнішчы ў іглічных дрэвастоях і маладняках, на ўчастках пашкоджаных лясных насаджэнняў, тарфяніках, у месцах высечак, не вычышчаных ад пасечаных рэшткаў і нарыхтаванай драўніны, у месцах з падсохлай травой. Пакідаць прамасленыя або прапітаныя лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы – паперу, вату, тканіну. Катэгарычна забаронена праводзіць у лесе масавыя мерапрыемствы. Работнікі лесу манітораць сітуацыю, за парушэнне правіл можна атрымаць немалы штраф.

Калі вы заўважылі пажар у лесе, тэлефануйце ў лясную ахову па нумары 5-77-30.

А вось у час забароны наведванне ляснога масіву чалавекам выключана наогул. Зрэшты, такая мера ўжо прынята ў двух раёнах-суседзях – Полацкім і Шумілінскім. Нагадаем, што прасачыць гэтую інфармацыю можна на інтэрактыўнай карце на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Выконвайце правілы пажарнай бяспекі, захавайце лес!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *