Деревня Загорье Ушачского района

Общество

Вёска Загор’е Вяркудскага сельсавета знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад раённага цэнтра.

У 1864 годзе яна ўваходзіла ў састаў казённага маёнтка Чарсцвяды, пазней – належала сельскагаспадарчаму таварыству з такой жа назвай у Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета. Сёння не кожны ўяўляе, што ў 1905 годзе ў 45 дварах тут пражывала 273 жыхары. Вёска адносілася да Чарсцвядскага праваслаўнага прыхода царквы Іаана Прадцечы.

З 1924-га Загор’е стала Гарбаціцкага сельсавета. На наступны год тут было 74 двары, 208 жыхароў. Вырабляліся калаўроты. У 1930 годзе ўтварыўся калгас “Сусветны кастрычнік”, працавала кузня.

У 1941 годзе Загор’е складвалася з 72 двароў, 250 жыхароў. У час Вялікай Айчыннай акупанты спалілі 38 двароў, знішчылі 26 жыхароў, 6 узялі ў няволю, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Праз гады, у 1969-м тут было 49 двароў, 148 жыхароў. Вёска адносілася да калгаса “Савецкая Беларусь”. На пачатак 2000 года налічвалася 45 двароў, 90 жыхароў.

За апошнія гады насельніцтва Загор’я значна зменшылася. Цяпер там 30 двароў, 52 чалавекі. Блізкасць возера Отолава прыцягвае сюды дачнікаў. Імі набыта каля паўтара дзесятка хат. У вёсцы існуе жывёлагадоўчая ферма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *