У вёску Загор’е Галіна Канстанцінаўна выйшла замуж. Прайшлі гады. Сёння, як і раней, калі працавала на Вяркудскім ФАПе загадчыцай, жыве клопатам аб сваіх аднавяскоўцах. Галоўнае, яна першая прыходзіць на дапамогу кожнаму, у каго з’явіліся адхіленні са здароўем. Галіна Канстанцінаўна здольна і па чалавечых якасцях зразумець радасць і любую бяду суседа, паспачуваць, нешта параіць. Разам з мужам, які цяпер працуе загадчыкам фермы тут жа, у Загор’і, клапоціцца таксама за справы КУСГП “Дубраўка”, калі патрэбна, дапамагае дапамагчы калектыву ў добраўпарадкаванні.
Гэтыя працавітыя людзі трымаюць і сваю гаспадарку.
Двор Гракоў дагледжаны, прыгожы. Нават у такую пару тут радуюць вока рознакаляровыя штучныя кветкі на сухіх дрэвах, высокія елкі, пафарбаваная студня.
Галіна Канстанцінаўна і Міхаіл Ягоравіч выхавалі дастойную дачку. Яна працуе валеолагам райбальніцы.
У дзень нашага наведання вёскі Галіна Канстанцінаўна, як старэйшына, Загор’я з задавальненнем згадзілася пазнаёміць хаця б з яго асобнымі жыхарамі.