БРСМ Ушаччины продолжает патриотическую акцию «Родное — народное»

Общество

Ушацкі райкам БРСМ працягвае правядзенне патрыятычнай акцыі “Роднае – народнае”. Нагадаем, што яе сімвалам з’яўляецца чырвона-зялёная стужачка. Такі элемент, які можна выкарыстаць у якасці бранзалета ці, скажам, уплесці ў дзявочую касу, напачатку чэрвеня атрымалі ад грамадскага аб’яднання ўсе студатрадаўцы Ушаччыны.

– Адметна, што праект запушчаны ў Год народнага адзінства, – зазначыла прадстаўніца раённага камітэта БРСМ Юлія Белавусава. – Сцяг і герб ва ўсіх краінах лічацца вышэйшым сімвалам народа, яны ўвасабляюць для кожнага грамадзяніна яго Радзіму. Наша галоўная мэта – папулярызаваць патрыятызм сучаснай маладзёжнай мовай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *