Коллектив Ушачского филиала облпотребобщества присоединился к акциям «Символы моей страны» и «Люблю родную Беларусь»

Общество

Калектыў Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства далучыўся да рэспубліканскіх патрыятычных акцый “Сімвалы маёй краіны” і “Люблю родную Беларусь”. На торце, які выпеклі кулінары аддзела грамадскага харчавання, дарэчы, усё гаворыць само за сябе. Тут і дзяржаўны сцяг, і пажаданне “Квітней, мая Беларусь”, а таксама каласы і васількі – спадарожнікі чалавека працы і старадаўнія сімвалы Сінявокай. Распрацоўвалі эскіз сумесна і, канечне, гатовы дзяліцца ўрачыстым салодкім гасцінцам з усімі жадаючымі.

“Торты з сімволікай мы можам вырабляць на заказ, мяркуем, яны будуць добрым падарункам ці дапаўненнем да іх, напрыклад, ветэранам працы, юбілярам на дзяржаўныя, прафесійныя ці асабістыя святы, – гаворыць начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы філіяла Марыя Васільеўна Храмёнак. – Упрыгожыць ён і любы “салодкі стол” падчас сумесных мерапрыемстваў грамадскіх арганізацый і клубаў па інтарэсах. Прычым непасрэдна торт можна заказаць любы: як па памерах, так і па начынцы”.

Дарэчы, трапнае прымяненне знайшоў і гэты ўзорны экспанат. Яго старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ірына Васільеўна Долгая падарыла начальніку аддзела грамадскага харчавання Т.А.Глінскай (на здымку). І не таму, што менавіта яна са сваімі падначаленымі больш за ўсіх была задзейнічана ў распрацоўцы. У Таццяны Анатольеўны 9 чэрвеня якраз быў дзень нараджэння.

Ну а так выдатна малюе крэмам, як, дарэчы, і пячэ іх кандытар Алена Валер’еўна Мацвеева. Гэтаму вопытнаму спецыялісту, у якой ёсць і аўтарскія торты, і даверылі выкананне асаблівага экспаната.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *