Из зала суда

Общество

З ПАДРОБЛЕНЫМІ ДАКУМЕНТАМІ

Грамадзянін Дрозд С.У. у 2006 годзе за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення быў пазбаўлены права кіравання на адзін год. Пасля заканчэння названага тэрміну хацеў атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, аднак не пераздаў экзамен. У хуткім часе пазнаёміўся з чалавекам з Наваполацка, які сказаў, што можа дапамагчы атрымаць правы. Для гэтага патрэбна чатыры фатаграфіі і 300 тысяч рублёў для аплаты за дапамогу.

Восенню 2007 года вадзіцельскае пасведчанне ўжо было на руках. Імі грамадзянін Дрозд С.У.  карыстаўся да таго моманту, пакуль не быў спынены інспектарамі ДПС “Страла”, якія і выявілі падробленыя дакументы.

Суд прызнаў вінаватым Дразда С.У. у выкарыстанні заведама падробленых дакументаў і назначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь.

У ХОДЗЕ СЯМЕЙНЫХ РАЗБОРАК

Жыхар Ільюшына Мукштанаў Ф.С.на працягу года неаднаразова ў стане алкагольнага ап’янення наносіў цялесныя пашкоджанні сваёй сужыцельніцы.  Не раз  прыходзілася суседзям і знаёмым умешвацца, каб спыніць чарговую бойку.

Летам 2010 года ўмяшацца ў сямейныя разборкі прыйшлося і супрацоўнікам міліцыі. Падчас знаходжання ў кватэры Мукштанава Ф.С. у яго былі знойдзены разабраная агнястрэльная зброя, вырабленая самадзельным спосабам па тыпу адназараднага пісталета, і боепрыпасы да спартыўна-паляўнічай агнястрэльнай зброі, якія ён знайшоў вясной на звалцы каля аграгарадка Ільюшына і захоўваў дома.

Мукштанаў Ф.С. прызнаны вінаватым у нанясенні пабояў, а таксама ў незаконных дзеяннях у адносінах да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Яму вынесена пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на шэсць месяцаў без канфіскацыі маёмасці. Таксама назначана прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

УЗЯЛІ ЧУЖОЕ

У ліпені бягучага года Кашко А.І у стане алкагольнага ап’янення пранік дом жыхаркі вёскі Лутава Сяльцо і ўкраў адтуль веласіпед. Потым хацеў яго прадаць, але здзейсніць задуманае не атрымалася.

Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы і назначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на два гады з утрыманнем 15 працэнтаў ад заробку, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы жыхарства.

У стане алкагольнага ап’янення здзейсніла крадзеж і Шэвяка З.М. з Глыбачан, якая ўкрала мабільны тэлефон з незачыненай кватэры. Улічваючы асобу вінаватай і яе раскаянне, суд назначыў ёй пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на адзін год з утрыманнем 15 працэнтаў ад заробку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *