Сотні беларусаў і нават працоўныя калектывы краіны ўжо далучыліся да рэспубліканскіх патрыятычных акцый “Сімвалы маёй краіны”, “Я люблю Беларусь”. Прыняць удзел у ёй, праявіўшы фантазію, можа кожны жадаючы. Спячы пірог, торт, высадзіць кветкавыя кампазіцыі ў выглядзе сімвалаў краіны, зрабіць малюнак на асфальце ці сфатаграфавацца з дзяржаўнай сімволікай, у тым ліку з нанясеннем аквагрыму на твары, павесіць стужку ў колер Дзяржаўнага сцяга – якім чынам гэта зрабіць – выбірайце самі.
Загружайце фота і відэа з дзяржаўнымі сімваламі нашай Радзімы ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #сімвалы маёй краіны, #люблюБеларусь. Таксама змяшчаць крэатыўныя фатаграфіі можаце і ў сацыяльных сетках “Патрыёта”.