Принята программа развития Ушаччины

Общество

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў было разгледжана вельмі важнае для раёна пытанне – зацверджана Праграма развіцця Ушацкага раёна на 2011-2015 гады (будзе надрукавана асобна). Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак таксама  прааналізаваў выкананне заданняў пяцігодкі, якая завяршаецца. Старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч растлумачыла сутнасць пілотнага праекту “Дэпутацкая пошта”, палажэнне аб якім  зацверджана на сесіі. Абмяркоўвалася і хвалюючае жыхароў пытанне аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, рашэнне ўступіць ў сілу пасля праходжання экспертызы і афіцыйнага апублікавання ў газеце “Патрыёт”.

У рабоце сесіі прыняў удзел першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама    Машэра. Ён расказаў пра сваё ўражанне як аб сельскагаспадарчай выставы, якая традыцыйна праходзіць у Гановеры, так і наогул ад Германіі. Зазначыў, што пры традыцыйным нямецкім парадку, там не зазначаецца такога маштабнага развіцця літаральна ва ўсіх галінах, як у нас. Беларусь на сусветным рынку ўспрымаецца як краіна высокатэхналагічнай вытворчасці. Нашы тавары якасныя і таму запатрабаваныя. Па выніках міжнароднага конкурсу на лепшую прадукцыю, які праходзіў у Расіі, у спісе намінантаў аказаліся і  дзесяць прадпрыемстваў Беларусі. Нягледзячы на тое, як многа зроблена ў развіцці сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы на вёсцы, работа будзе працягвацца. Прэзідэнтам краіны А.Р.Лукашэнка падпісаны ўказ аб мадэрнізацыі малочнай галіны. Наогул ставіцца задача да 2015 года ўсім сельскагаспадарчым прадпрыемствам выйсці на рэнтабельную вытворчасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *