Общественные объединения Ушачского района

Общество

Неаспрэчна, што адну з вядучых роляй у развіцці дэмакратыі, абароне правоў і свабод, у вырашэнні задач, звязаных з сацыяльнай абаронай насельніцтва, адыгрываюць грамадскія арганізацыі.

Вось і на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта адзначана, што ў краіне ёсць усе ўмовы для стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, распрацавана і дзейнічае адпаведная прававая база.

Ва Ушацкім райвыканкаме пастаўлены на ўлік адна раённая і 58 пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “БРСМ”,  раённая і 37 пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь”, раённая і 33 пярвічныя арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

З мэтай узаемадзеяння выканаўчых і распарадчых органаў з грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі створаны каардынацыйны савет.

На сённяшні дзень раённая арганізацыя БРСМ налічвае 670 членаў, з іх 362 чалавека – працуючая моладзь. Многа добрых спраў на рахунку гэтага грамадскага аб’яднання, аднак прыярытэтным накірункам з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, служаць гэтаму акцыі, работа па добраўпарадкаванню месцаў пахавання воінаў і партызан, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, шэфская дапамога ветэранам.

Праводзіцца актыўная работа сярод падлеткаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы правапарушэнняў.

Актывісты з ліку членаў БРСМ вылучаюцца ў саставы выбарчых камісій, назіральнікамі на ўчасткі для галасавання, а сем членаў БРСМ абраны дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання.

Адносна нядаўна створана раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, аднак у сваіх радах яна аб’ядноўвае 430 чалавек, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі. За менш як тры гады арганізацыя стала не толькі актыўным удзельнікам, але і ініцыятарам канкрэтных спраў.

Добраўпарадкаванне раённага цэнтра, набыццё за кошт арганізацыі саджанцаў і іншых кампанентаў афармлення дваровых тэрыторый прадпрыемстваў і ўстаноў, дзе створаны пярвічкі арганізацыі, – на яе рахунку. Рэалізуецца праект “Моцная сям’я – моцная дзяржава”, конкурсы сярод працоўных калектываў. Напярэдадні Дня Перамогі кожны ветэран вайны і працаўнік тылу атрымаў віншаванні.

Вядомая і дабрачынная дзейнасць арганізацыі, а гэта і навагоднія сустрэчы з падарункамі ў аддзяленні кругласутачнага прабывання ў Вяркудах, збор адзення і рэчаў для жыхароў аддзялення, а таксама мнагадзетных і маламаёмасных сямей, пісьмовых прылад для дзяцей у дзіцячым сацыяльным прытулку, набыццё артапедычнага абсталявання для дзіця-інваліда.

У выніку гэтых і іншых мерапрыемстваў Ушацкая арганізацыя “Белая Русь” па выніках работы за мінулы год заняла другое месца ў вобласці.

Члены арганізацыі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі – працавалі ў выбарчых камісіях, былі у саставе ініцыятыўных груп па збору подпісаў, з’яўляліся даверанымі асобамі, назіралі за ходам галасавання. 15 чалавек з ліку членаў арганізацыі сталі дэпутатамі раённага Савета, адзін – абласнога Савета дэпутатаў.

Працуе “грамадская прыёмная” раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Члены раённай ветэранскай арганізацыі займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю пры правядзенні ўсіх раённых мерапрыемстваў, вырашэнні сацыяльна значымых пытанняў для людзей пажылога ўзросту, выступаюць ініцыятарамі многіх карысных спраў. Ветэраны займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі, прымаюць актыўны ўдзел у маладзёжных мерапрыемствах. Сумесна з маладзёжным актывам арганізуюцца паездкі па месцах баявой славы, добраўпарадкоўваюцца месцы воінскіх пахаванняў.

Адзначана актыўная работа са зваротамі ветэранаў, удзел ва ўсіх этапах палітычных кампаній.

На пасяджэнні райвыканкама разам са станоўчым скіравана ўвага і на шэраг пытанняў, над якімі належыць працаваць грамадскім арганізацыям.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *