На нелегальном положении

Общество

На мінулым тыдні на тэрыторыі нашага раёна праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нелегал”. Мэтай іх было супрацьдзеянне незаконнай міграцыі і аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, звязанай з незаконным прабываннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. У мерапрыемствах былі задзейнічаны ўсе службы раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама супрацоўнікі аддзялення Дэпартамента аховы.

Сумеснымі сіламі адпрацоўваліся тэрыторыя гарпасёлка і раёна на прадмет выяўлення асоб, якія парушаюць закон. Мерапрыемствы прынеслі свае вынікі.

Незаконна знаходзіліся на тэрыторыях Глыбачэнскага, Сарочынскага, Вяркудскага сельсаветаў тры чалавекі – гэта грамадзяне Расіі, Грузіі, Азербайджана. За такое парушэнне прадугледжаны штраф у памеры 20 базавых велічынь і дэпартацыя. Таксама тры чалавекі, якія прадстаўлялі названым грамадзянам жылыя памяшканні, панеслі адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, грамадзянам, якія прыбываюць у раён неабходна зарэгістравацца, а ўшачанам не ўтойваць пра незарэгістраваных асоб і не прадстаўляць ім жыллё.

Тым, хто падчас знаходжання ў нашай краіне двойчы парушыў закон у любой сферы, можа быць адмоўлена ў рэгістрацыі. Нагадаю, што кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць на работу іншаземцаў і асоб без грамадзянства, таксама нясуць адміністрацыйную адказнасць.

У накірунку выяўлення нелегалаў трэба супрацоўнічаць і працаваць усім разам: старшыням сельскіх Саветаў, старэйшынам вёсак, жыхарам населеных пунктаў.

С.ПУГАЧОЎ,

старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *