Участник Всебелорусского собрания Сергей Багрец

Общество

З асаблівым інтарэсам сачылі за трансляцыяй чацвёртага Усебеларускага народнага сходу работнікі “Ушацкага райаграсервіса”.  Не толькі таму, што гэта адна з самых важных падзей года, нават пяцігодкі, курс якой там і вызначаецца, а таму што там, у зале, знаходзіўся іх вылучэнец Сяргей Мікалаевіч Багрэц. Працаголік, які з ранку на цемры за баранкай аўтамабіля, Сяргей Мікалаевіч не прывык да ўдзелу ў падобных маштабных форумах і, канечне, хваляваўся. Да гэтага часу ён адказваў толькі за сябе, за тое, што выдатна ведае. І надалей будзе таксама, толькі ўжо з зусім іншай ступенню адказнасці.

Менавіта там, у тысячнай зале адчуў сябе часткай адзінага механізму, з удзелам якога і становяцца рэчаіснасцю нават грандыёзныя планы. Ці далёкія яны? Безумоўна, не. Некалі для нашага раёна марай быў удзел у рэспубліканскіх “Дажынках”, і менавіта Сяргей Багрэц пераканаў, што трапіць туды ўшачанам рэальна. Хоць ён не ставіў перад сабой такіх высокіх мэт, проста працаваў, не супрацьпастаўляў і не выдзяляў сябе з калектыву, у якім, дарэчы, вельмі шмат такіх жа адданых справе людзей.

Вельмі многае ў выступленні Прэзідэнта  краіны датычылася далейшага развіцця вёскі, аграгарадкоў, сельскагаспадарчай вытворчасці. І тады перад вачыма Сяргея Мікалаевіча была не далёкая вёска будучыні, а рэальны пасёлак у вёсцы Ліпавец, у якім атрымалі дамы з усімі выгодамі яго калегі. Прыгадваў свой новы МАЗ, магутныя пасяўныя агрэгаты, на якіх прыемна працаваць і рэальна  атрымліваць высокія вынікі. Сучасны малочнатаварны комплекс у Завячэллі з камп’ютарнай начынкай.

Менавіта на інавацыйным падыходзе будуецца праграма развіцця краіны на наступную пяцігодку, на паляпшэнні ўзроўню жыцця і заробкаў. А ў працаўнікоў “Райаграсервіса” яны і сёння самыя высокія з усіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Той, хто не баіцца працы, упэўнены і ў сваім заўтрашнім дні, і ў светлым заўтра сваёй Беларусі. Гэтае перакананне для  Сяргея Багрэца толькі акрэпла падчас удзелу ва Усебеларускім сходзе.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *