Тренинг — ситуации на избирательном участке

Общество

Ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыйшоў выбаршчык з заявай ад свайго бацькі – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. У заяве змяшчалася просьба пажылога чалавека прыехаць да яго дамоў, каб ён прагаласаваў датэрмінова, паколькі хутка будзе знаходзіцца ў бальніцы. У просьбе было адмоўлена, паколькі датэрміновае галасаванне з выездам па месцы жыхарства не прадугледжана існуючым заканадаўствам.  Вось такую сітуацыю абыгрывалі на гэтым тыдні старшыні, іх намеснікі і сакратары ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А таксама мноства іншых, паколькі трэнінг па тэме “Свабодныя дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры” прысвячаўся перш за ўсё дасканаламу веданню Выбарчага кодэксу, “знаёмству” з усімі магчымымі сітуацыямі.

Ці можна прагаласаваць, прадставіўшы камісіі вадзіцельскія правы. Таксама не, хоць і прапісана ў законе, што выбаршчык можа падаць любы дакумент, пацвярджаючы асобу (з фотаздымкам), аднак акрамя пасведчання на права кіравання транспартным сродкам.

Мноства розных акалічнасцяў можа ўзнікнуць, толькі непрадбачанымі, дзякуючы праведзенаму трэнінгу, для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яны ўжо не будуць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *