Благочинный Ушачского округа Александр Талерёнок поговорил с детьми о важных жизненных темах

Общество

18 мая на базе Арэхаўскай сярэдняй школы прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнай савета па ўзаемадзеянні паміж аддзелам па адукацыі і Ушацкім благачыннем Полацкай епархіі.


Як і кожная справа, сустрэча ў царкве святой пакутніцы Параскевы Пятніцы пачалася з малітвы. Пра сур’ёзныя тэмы дзецям трэба гаварыць даступна. І таму з біяграфіі святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 800 год, благачынны Ушацкай акругі Аляксандр Таляронак выбраў самыя цікавыя факты. А таксама расказаў пра правілы паводзін у храме, пра жыццёвыя выпрабаванні і сапраўдныя каштоўнасці.

Падмацавалі ж атрыманыя веды вучні падчас пазнавальнай квест-гульні. Школьнікі прайшлі восем станцый, падчас якіх шукалі адказы не толькі пра князя А.Неўскага, а і побыт даўніх жыхароў Арэхаўна, гісторыю і сучаснасць аграгарадка, подзвіг вызваленцаў. Пытанні былі хоць і няпростымі, але настолькі цікавымі, што дапамагчы чатыром камандам і праверыць уласныя веды далучыліся і дарослыя, у прыватнасці, работнікі Арэхаўскага Дома культуры і нядзельнай школы. Мала хто ведаў пра дыпламатычныя здольнасці легендарнага палкаводца, які на смерць біўся з крыжакамі, але вёў перамовы з ардой. Што ён мае “беларускія карані” – вянчаўся ў Віцебску з мясцовай княжной Ганнай. Што не памяняў веры, хоць гэта абяцала выгоды. Што памёр у 42 гады, перад гэтым прыняўшы манаства. Чырвонай ніткай жа праз усю гульню прайшлі знакамітыя словы, сказаныя Аляксандрам Неўскім перад бітвай на Няве: “Бог не ў сіле, а ў праўдзе”.

У канцы метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Н.А.Падгол падзякавала ўсім за ўдзел, а айцец Аляксандар уручыў пераможцам дыпломы і салодкія падарункі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *