Забарона на лоўлю сома будзе дзейнічаць у Віцебскай вобласці з 31 мая па 1 ліпеня. У гэты час на падводнага насельніка не толькі нельга паляваць з любымі прыладамі, а і нават знаходзіцца з сомам на адлегласці бліжэй за кіламетр ад вадаёмаў.
За парушэнне гэтых патрабаванняў рыбаловам пагражае штраф ад 10 да 30 і ад 5 да 30 базавых велічынь адпаведна. Да таго ж за кожную здабытую асобіну сома звычайнага парушальніку давядзецца кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 12 базавых велічынь ці 348 рублёў, а калі ўрон ад незаконнай рыбалкі складзе больш 100 базавых – прадугледжана крымінальная адказнасць.
Паведаміць пра факты браканьерства можна па нумары (8-0214) 77-43-27.
Полацкая МРІ аховы жывёльнага і расліннага свету.