Работники Ушачской ЦРБ присоединились к флешмобу «Я вакцинировался, а ты?»

Общество

Флэшмоб пад назвай «Я вакцынаваўся, а ты?» праходзіць зараз па ўсёй краіне. Далучыліся да яго і работнікі Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы, большасць з якіх ужо зрабілі прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. Тым самым яны хочуць паказаць бяспеку вакцынацыі, папулярызаваць яе сярод насельніцтва.

Сумненняў наконт таго, ці трэба рабіць прышчэпку, у медыкаў няма. Вакцынацыя – гэта бяспечны і эфектыўны спосаб прадухілення захворвання. Прычым, яна дазваляе абараніць не толькі сябе, але і акружаючых. Даказана: чым большая ў грамадстве доля прышчэпленых, тым вышэйшы калектыўны імунітэт, а значыць меншая рызыка ўзнікнення ўсплёску COVID-19.

На ўчарашні дзень ва Ушацкім раёне правакцынавана 852 чалавекі, з іх 288 атрымалі па два неабходныя кампаненты прэпарата.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *