В райисполкоме

Общество

Адной з асноўных прычын, якая спрыяе крадзяжам з вытворчых аб’ектаў – непрыняцце мер кіраўнікамі па ўмацаванні аховы. Начальнік РАУС А.С. Алабін пры разглядзе на пасяджэнні райвыканкама пытання аб захаванасці матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей ў арганізацыях  Ушацкага раёна прывёў канкрэтныя прыклады, па якіх бачна, што лёгкай здабычай злодзеяў  маёмасць прадпрыемстваў становіцца з-за адсутнасці вартаўнікоў або пры іх абыякавым выкананні абавязкаў. Так, пры крадзяжы коней з фермы СВК “Селішча” вартаўнікі проста спалі і даведаліся пра крадзеж ад трэціх асоб, з фермерскай гаспадаркі “Мосар” коней  лёгка ўвялі, бо варты не было.   Яшчэ цікавей, калі вартаўнік заправачнай станцыі на мехдвары былога СВК “Старасельскі” у падзяку за “сто грам” сам паказаў, адкуль зліваць салярку. Без сігналізацыі знаходзіліся і некаторыя гандлёвыя кропкі, таму перад кіраўнікамі пастаўлена задача наладзіць належным чынам варту на ўсіх сваіх аб’ектах. Будуць праводзіцца рэйды-праверкі.

Разгледжана рэалізацыя праграм па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў на 2006-2010 гады і “Безбарьернае асяроддзе жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гады”. Матэрыял пра гэта, а таксама аб дзейнасці грамадскіх арганізацый раёна будзе прапанаваны чытачам асобна. Зацверджаны мерапрыемствы па развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі на наступны год, а таксама ўчасткі на тэрыторыі СВК “Селішча” і КУСГП “Глыбачаны” для правядзення меліярацыйных работ. Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу кіраўнікоў на наладжванне бесперабойнай работы ўсіх службаў з наступленнем халадоў.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *