Столовая «Маяка-Ушачского» всегда наготове обеспечить аграриев питанием

Общество

Народная прыказка “Папрацуеш да поту – дык і паясі ў ахвоту” мае трапны сэнс і калі яе часткі памяняць месцамі. З пачаткам цёплага сезона многія аграрыі праводзяць у полі ўвесь светлавы дзень і, канечне, вельмі важна наладзіць для іх добрае харчаванне.

К.Карэйша, Н.Рудзёнак, Н.Шунто.

Сёлета, як і летась, для шэрагу гаспадарак смачныя абеды гатуюць прафесіяналы Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Ёсць і тыя, хто палічыў больш выгадным карміць работнікаў самастойна, – гэта “Глыбачаны” і самая буйная наша сельгасарганізацыя – філіял “Маяк-Ушацкі”. Сталовая “маякоўцаў” абсталявана ў адміністрацыйным будынку, які аказаўся ў іх распараджэнні пры далучэнні меліярацыйнага прадпрыемства. Карыстацца яе паслугамі вырашылі сёлета і ў ААТ “Дземенец”.

Загадвае сталовай Валянціна Іванаўна Дудзіна, галоўным жа “чараўніком” на кухні з’яўляецца повар Кацярына Карэйша, якая, прынамсі, і прыдумвае для аграрыяў разнастайнае меню. Ёсць у яе дуэт памагатых: вопытны работнік Ніна Фёдараўна Рудзёнак і яе маладая цёзка Ніна Шунто. Падчас паездак па палях мы чулі ад механізатараў толькі станоўчыя водгукі пра харчаванне – адкрываючы кантэйнеры з гарачымі стравамі, яны бачаць у іх як традыцыйныя боршч ды катлеты, так і больш працаёмкія клёцкі, дранікі, галубцы. “Кормяць, як дома!” – лаканічна характарызавалі трактарысты і вадзіцелі працу “кухоннага звяна”.

Механізатары аплачваюць толькі частку кошту абедаў і падвячоркаў (маякоўцы – 30 працэнтаў, дземянецкія работнікі – 10), астатнюю суму, адпаведна калектыўнаму дагавору, пакрываюць гаспадаркі.

“Распачынаючы сезон, меркавалі, што ў яго разгар спатрэбіцца да 150 порцый, аднак жа надвор’е не дае “разгарнуцца” ні хлопцам, ні нам, таму зараз гатуем толькі каля 50”, – расказвае Кацярына Аляксандраўна. Большая іх частка адпраўляецца ў поле, але нядаўна паступіў заказ і ад жывёлаводаў завячэльскага комплексу. Такім чынам, рытм працы павароў супадае з аграрным – яны не менш зацікаўлена вывучаюць прагноз і гатовы да таго, што сезон ва ўсіх сэнсах стане гарачым.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *