Дубровская больница сестринского ухода: закроют или нет?

Общество

У апошні час галоўная тэма, якую актыўна абмяркоўваюць жыхары Дубраўкі і бліжэйшых вёсак, – далейшае існаванне мясцовай бальніцы сястрынскага догляду. Па адных чутках, яна мяняе рэжым работы, па другіх – увогуле закрываецца. Расставіць ўсе кропкі над “і” мы папрасілі галоўнага ўрача Ушацкай ЦРБ Анжаліку Анатольеўну Міранкову.

– Адразу скажу: без годнай медыцынскай дапамогі ніхто не застанецца! – запэўнівае яна. – З мэтай аптымізацыі выдаткаў з 1 ліпеня бягучага года плануецца перапрафіляванне Дубраўскай бальніцы сястрынскага догляду ў Дубраўскую ўрачэбную амбулаторыю. Гэта значыць, пацыенты па-ранейшаму змогуць прыйсці на прыём, атрымаць ад урача назначэнне ці, скажам, зрабіць неабходны ўкол, набыць лекі. Адзінае адрозненне – адсутнасць кругласутачнага стацыянару (дзённы застанецца). Пры гэтым удакладню, што ложкавы фонд райбальніцы не скароціцца – усе 10 ложкаў у роўнай колькасці будуць перададзены ў Глыбачанскую і Вялікадолецкую БСД.

Як у далейшым будзе арганізавана работа медустановы, яе калектыў абмеркаваў на адмысловым сходзе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, адміністрацыі Ушацкай райбальніцы. Усім спецыялістам, працоўнае месца якіх скарачаецца, прапанаваны іншыя варыянты, прычым, як у сельскай мясцовасці, так і ў райцэнтры.

У выніку названай “рэформы” ўсе зацверджаныя дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па абслугоўванні насельніцтва, гарантыі па даступнасці і якасці медыцынскага абслугоўвання будуць захаваны.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *