Делегация Ушачского района приняла участие в республиканском молодёжном форуме «Беларусь интеллектуальная»

Общество

Якая яна – Беларусь інтэлектуальная? Адказ на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі форуму, што прайшоў 12 мая ў Мінску і сабраў больш за 200 маладых даследчыкаў – вучоных і студэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны, пераможцаў і лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя Ушацкага раёна.

Дыялогавай пляцоўкай стала Нацыянальная акадэмія навук. Тут маладыя людзі разам з экспертамі абмеркавалі прапановы для пабудовы інтэлектуальнай краіны ў адукацыі, эканоміцы. Гаварылі пра лічбавыя тэхналогіі ў дзяржкіраванні, пра развіццё высокаінтэлектуальнага грамадства. Дарэчы, у апошнім вядучую ролю павінна адыгрываць менавіта моладзь – такое рашэнне замацавана ў дэкларацыі, прынятай па выніках форуму.

– Мерапрыемства дапамагло перагледзець уяўленні пра інтэлектуальныя сістэмы, штучны інтэлект, – падзяліўся з намі ўшачанін Яўген Жодзік, прафесійная дзейнасць якога, дарэчы, звязана з ІТ-сферай. – Упэўнены: прынятыя на форуме рашэнні паспрыяюць рэалізацыі канцэпцыі “Разумны горад”. А ў прыклад і дапамогу – выстава дасягненняў айчыннай навукі, на якой давялося пабываць.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *