Страхование здоровья

Общество

Сёння для большасці нашых грамадзян гэтае пытанне далёка не абстрактнае. Хто з нас ні сядзеў гадзінамі ў паліклініцы, чакаючы прыёму ўрача, не стаяў у чэргах за талонамі на абследаванне? А што рабіць жыхару вёскі ці райцэнтра, якому патрэбна кансультацыя прафесара з абласной ці сталічнай клінікі? Хто-небудзь можа скараціць хаджэнне па медыцынскіх кабінетах і падказаць, дзе адшукаць патрэбных спецыялістаў, і як без чакання па запісе да іх патрапіць? Адказваем: гэтыя праблемы вырашае добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў. Ад чаго залежыць кошт поліса? У першую чаргу, ад выбранай праграмы: амбулаторна-паліклінічная і стацыянарная праграмы прызначаны як для дарослых, так і для дзяцей. Пры заключэнні дагавору страхавання з фізічнымі асобамі страхавацель выбірае праграму. Страхавацель можа аформіць поліс па комплекснай праграме, якая прадугледжвае лячэнне ў паліклініцы і стацыянары. У названыя праграмы можна ўключыць дадатковыя медыцынскія паслугі, напрыклад, лячэнне зубоў і медыкаментознае лячэнне. Па гэтым відзе страхавання ў нас складзены дагаворы на абслугоўванне з камерцыйнымі і дзяржаўнымі медыцынскімі ўстановамі.

Пры страхаванні сваіх работнікаў наймальнікі таксама зацікаўлены ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі страхавымі кампаніямі і ў абслугоўванні ў дзяржаўных медыцынскіх установах, паколькі страхавыя ўзносы па дадзеным відзе страхавання адносяцца да сабекошту прадукцыі.

Медыцынскія паслугі ў лячэбных установах аказваюцца ўрачамі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі, гэта значыць, што гэтыя паслугі высокага ўзроўню. Варта адзначыць, што для атрымання медыцынскіх паслуг не патрабуецца накіраванне паліклінікі па месцы жыхарства.

Пасля заключэння дагавору страхавання для кожнай застрахаванай асобы вырабляецца пластыкавая картка за сродкі прадстаўніцтва Белдзяржстраху. Страхавацель пры ўзнікненні праблем са здароўем звяртаецца па тэлефоне, які ўказаны ў пластыкавай картцы, да ўрача-спецыяліста філіяла Белдзяржстраху – сумесна вызначаюць лячэбную ўстанову, неабходныя кансультацыі ўрачоў, абследаванне, прымальную дату і час медыцынскага  прыёму.

Урач-спецыяліст філіяла Белдзяржстраху самастойна звязваецца з лячэбнай установай, запісвае застрахаваную асобу на прыём да ўрача, пасля чаго высылае туды па факсе накіраванне з гарантыяй аплаты медыцынскіх выдаткаў.

Застрахаваная асоба ў прызначаную дату і час з’яўляецца на прыём да ўрача і атрымлівае неабходныя медыцынскія паслугі. Затым лячэбная ўстанова высылае ў філіял Белдзяржстраху рахунак-фактуру на аплату медыцынскіх выдаткаў з прыкладаннем спісу аказаных паслуг.

У чым перавага дадзенага поліса перад бясплатнай медыцынай? Усё проста: у лячэбных установах маюцца лекары ўсіх профіляў, сучаснае медыцынскае абсталяванне, што скарачае тэрміны лячэння і выдаткі часу на лячэнне. Да таго ж страхавацель можа самастойна абраць лячэбную ўстанову.

І.ХАМІЧОНАК,

спецыяліст першай катэгорыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *