Хачу атрымаць пуцёўку ў санаторый

Общество

Што хоць некалькі пытанняў на гэтую “прамую лінію” будзе, і, хутчэй за ўсё, ад пенсіянераў, мы не сумняваліся: напэўна ж знойдуцца тыя, хто захоча атрымаць інфармацыю па прапаноўваемай тэме. А яна датычылася кампетэнцыі галоўнага спецыяліста Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Раісы Мікалаеўны ЖУРКО.

Пенсіянерка з Матырына запытала, якім чынам можна атрымаць пуцёўку ў санаторый.

Адказ быў такі. Перш за ўсё трэба звярнуцца да лечачага ўрача. Ён накіруе на ўрачэбна-кансультацыйную камісію, пасяджэнне якой адбываецца па пятніцах і аўторках з 12 да 13 гадзін. З атрыманай даведкай, пашпартам, пенсійным пасведчаннем або пасведчаннем інваліда трэба прыйсці да Раісы Мікалаеўны ў кабінет № 25 Дома Саветаў для пастаноўкі на чаргу. А бывае, што і амаль не трэба чакаць з атрыманнем пуцёўкі.

Санаторыі прапануюцца розныя і профілі – адпаведна захворванням, — сказала Раіса Мікалаеўна.

У 2009 годзе 41 ветэран працы паправіў сваё здароўе. У асноўным гэта “Ясельда” (Брэст), “Вяжуці” (Маладзечна), “Беразіна” (Барысаў). З усіх пуцёвак сем было ў “Лясныя азёры”: чатыры атрымалі інваліды 1-2 груп, тры – удзельнікі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны. Жадаючых пабываць у “Лясных азёрах” пенсіянераў – больш, яны стаяць на чарзе . Для працуючых жа ў гэты санаторый было выдзелена з 39-ці пуцёвак –15.

Для дзяцей у мінулым годзе паступіла 51 пуцёўка, у асноўным у “Расінку” (Міёры), дзе лечаць шэраг захворванняў, а таксама “Багатыр” (Радашковічы), што спецыялізуецца на органах зроку, яшчэ – “Беларусь” у Друскінінкаі (страўнікавая і апорна-рухальная сістэмы).

Для маці і дзіцяці ў 2009-м годзе атрымана 14 пуцёвак. У асноўным у санаторыі “Парэчча” (Гродзенская вобласць), “Беларусачка” (Ждановічы), “Беларусь” (Місхор). Гэта калі лечацца абодва. Прычым, дзіця бясплатна, а маці плаціць толькі 15 працэнтаў ад кошту.

Дзецям-інвалідам у 2009-м годзе выдзялялася сем пуцёвак у “Лётцы”, “Беларусь”. Прычым, толькі ў Друскінінкай дарога платная, але дзеці едуць з Віцебска калектыўна на аўтобусе. Пуцёўкі ж бясплатныя, маці могуць купіць на месцы.

З Жар пазваніла Тамара Іванаўна Шопа, расказала, што яна знаходзіцца на другой групе інваліднасці – немалая праблема з суставамі. Хоча пабываць на лячэнні ў санаторыі “Лясныя азёры”. Прычым, сама не ў стане, трэба, каб у дапамогу ехаў і муж, ён стаіць на чарзе. Жанчына цікавіцца таксама аплатай.

Увогуле ж бярэцца пад увагу, якая пенсія. Поўны кошт аплаты за прадугледжаныя 18 дзён прабывання, напрыклад, у санаторыі “Лясныя азёры” – каля 900 тысяч, а пенсіянеры аплачваюць 15-20 працэнтаў ад кошту пуцёўкі.

Жыхарка вёскі Касары, пенсіянерка, пазваніла на нашу “прамую лінію”, каб расказаць, што яе 39-гадоваму сыну заменены клапан сэрца. Ён знаходзіцца пад назіраннем урачоў цэнтральнай раённай бальніцы. Санаторнае лячэнне не прапаноўвалася, а яна, як маці, хоча, каб сын пакарыстаўся і такой магчымасцю. У яго трэцяя група інваліднасці.

Р.М.Журко выказала шкадаванне, што менавіта трэцяя група лічыцца як рабочая, і бясплатная пуцёўка не прадугледжваецца. Таму пажадана, калі магчыма, уладкавацца на нейкую работу, тады яе можна атрымаць там. А поўнасцю платна можна падлячыцца ў тых жа “Лясных азёрах” недзе за 50 тысяч рублёў у дзень, паездзіць на лячэнне. Жанчыне, а дакладней яе сыну, гэта, канечне, не падыходзіць.

На заканчэнне “прамой лініі” Раіса Мікалаеўна расказала, што на першы квартал новага года пенсіянерам выдзелена 10 пуцёвак, а працуючым пакуль тры. 18 паступіла ў дзіцячыя санаторыі.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *