Взгляд со стороны

Общество

Усе мы прывыклі параўноўваць. Міжволі, дзе б ні былі, бачым, аналізуем і і імкнёмся падзяліцца сваімі ўражаннямі з іншымі. І не дзіўна, што да нас у рэдакцыю часта прыходзяць лісты, заходзяць людзі, якія прыязджаюць да сваякоў або на адпачынак. Іх погляд на нашу рэчаіснасць канечне, цікавы. “Лицом к лицу лица не увидать. Большое видится на расстояньи”, – сказаў прароцкія словы паэт. І гэта бачанне расіяніна з Гатчыны Ігара Балеслававіча Сакалоўскага – погляд  з адлегласці.

– Па роду свайго занятку мне даводзіцца многа ездзіць, бываю у розных краінах, даволі часта ў Германіі. І пра што падумалася падчас майго апошняга візіту ў Беларусь – што вы яе хутка перагоніце. Маю на ўвазе перш за ўсё стан дарог, прыдарожны сервіс, які імкліва развіваецца, і наогул парадак па ўсёй краіне. Толькі пераедзеш мяжу з Расіяй – і сапраўды бачна, што ў другой краіне. Суседнія вобласці, наша Пскоўшчына, Смаленшчына значна прайграюць па адносінах да зямлі, па выгляду вёсак і наогул усіх населеных пунктаў.  Нават нязвыкла было, што каля кантэйнераў няма гор смецця, што не стаіць няскошанае пустазелле, няма груповак моладзі “пад кайфам” на цэнтральных вуліцах.

Спыняліся ў Лепелі ў “Гасцінным двары” – выдатны сэрвіс, тактоўнае абслугоўванне, усе усміхаюцца. Мясцовы ўнівермаг проста ломіцца ад разнастайных тавараў. Што датычыцца вашых прадуктаў, то ў нас з раніцы па чацвяргах перад магазінам чарга, бо гэта адзіны дзень, калі завозяць беларускае малако і яго адразу разбіраюць. Смачнае, як і наогул вашы прадукты харчавання, таму з сабой мы, канечне, накупілі і каўбас, і малочных тавараў. Па такому кошту ў нас такога якаснага не купіш. А лічыць капейку даводзіцца. За камунальныя паслугі аддаю 3,5 тысячы, аплата за муніцыпальны сад – тысяча, аднак у яго не трапіць, трэба запісвацца за гады, таму плацім за прыватны – гэта ўжо 8 тысяч. Наогул пужае тое, што ўсё у нас ужо выкуплена.

… Уражанняў ад убачанага мора. Таму хочацца пажадаць беларусам: беражыце Бацьку і не давайце ўсё скупліваць расіянам. У вас ёсць чаму павучыцца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *