У чацвер “прамую лінію” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці М.І.Агафонаў.
Хоць і чакаў Міхаіл Іванавіч сур’ёзных пытанняў – прапаноў па ўдасканаленні работы мясцовых органаў улады з насельніцтвам, звароты ў асноўным датычыліся работы камунальнай службы. Ужо давалася тлумачэнне персанальна жыхарцы вуліцы Фрунзе, згодна з якімі нарматывамі робяцца разлікі на ацяпленне, аднак паколькі заяўніца не згодна, зараз адказ будзе даваць абласное ўпраўленне камунальнай гаспадаркі, куды і пераадрасавана пытанне. Жыхар вуліцы Камсамольскай,4 паскардзіўся на тое, што ў пад’ездзе перамёрзшы батарэя. Заява пераадрасавана па прамым прызначэнні – у камунгас і пытанне вырашана ў той жа дзень. Два звароты датычыліся неадпаведнасці тэмпературы вады нарматывам – тлумачэнне давалася ў папярэднім нумары газеты.
Пасля прыёму М.І.Агафонаў наведаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм і пазнаёміўся з дзейнасцю ПУП “Сарочына”.
В.КАРАЛЕНКА.