День клиента

Общество

На мінулым тыдні аддзяленне “Белаграпрамбанка” упершыню праводзіла Дзень кліента. Відэафільмы, конкурсы, кароткія прэзентацыі, падарункі рэкламнай прадукцыі.  Падобныя мерапрыемствы заўсёды праходзяць у вольнай абстаноўцы і дазваляюць кліентам лепш пазнаёміцца як з новымі відамі паслуг, так і з самімі работнікамі банка.

На мінулым тыдні аддзяленне “Белаграпрамбанка” упершыню праводзіла Дзень кліента. Відэафільмы, конкурсы, кароткія прэзентацыі, падарункі рэкламнай прадукцыі.  Падобныя мерапрыемствы заўсёды праходзяць у вольнай абстаноўцы і дазваляюць кліентам лепш пазнаёміцца як з новымі відамі паслуг, так і з самімі работнікамі банка.

Мала заваяваць кліента, галоўнае – яго утрымаць, такую палітыку падтрымлівае сёння любы банк. Аказваючы па сутнасці адзінкавыя паслугі, яны падстройваюцца пад інтарэсы кліента. Хоць “Белаграпрамбанк” мае даволі канкрэтную назву, даўно ўжо выйшаў за яе межы.  Сённяшнія кліенты – не толькі аграрныя прадпрыемствы. Гэта 33299 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, сярод якіх Мозырскі НПЗ, “Белтрансгаз”, “Аліварыя”, “Мінск Крышталь”, “Віцебскэнерга”. Пра ўсё гэта расказваў прысутным першы намеснік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Віцебскае абласное ўпраўленне А.У.Варнава.

А дапоўніла яго выступленне мясцовымі лічбамі ўпраўляючая Ушацкага аддзялення Г.А.Цісковіч. Тут зараз абслугоўваецца 144 кліенты. Без крэдытнай падтрымкі банка не абыходзіцца ніводнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, а склала яна 55,7 мільярда рублёў ці 91,8 працэнта ўсяго крэдытнага партфелю. Рэканструкцыя ферм, набыццё сучаснай тэхнікі – праз банк праводзіцца дзяржаўная палітыка падтрымкі сельгасвытворцаў, развіццё аграэкатурызму (крэдытам на развіццё скарысталася два ўшачаніны), асабістых падсобных гаспадарак. Прысутны на Дні кліента старшыня райвыканкама А. А.Кавалёнак на рэальных прыкладах расказаў, якой важнай і неабходнай была для развіцця гаспадарак і раёна падтрымка банка. Пра складаныя часы, калі даводзілася браць крэдыты, а таксама пра свае адносіны з банкам прыгадалі і прысутныя кіраўнікі лясгаса, ПМК-66, раённага вузла паштовай сувязі.

Падчас гульні ў самага інфармаванага кліента даведаліся пра час заснавання “Белаграпрамбанка” – 3 верасня 1991 года, высветлілі, хто з’яўляецца  самым  вопытным супрацоўнікам нашага аддзялення – Вольга Пятроўна Захарэнка, і самым прыярытэтным кліентам – райспажыўтаварыства. Наогул падчас мерапрыемства кліенты падрабязней даведаліся пра паслугі банка, лепш пазнаёміліся з яго супрацоўнікамі. Выказваліся прапановы, заўвагі, а таксама падзякі. Усё, што служыць узаемаразуменню і далейшаму супрацоўніцтву. І хоць многія нашы прадпрыемствы з’яўляюцца кліентамі двух працуючых ва Ушачы банках, канкурэнцыя, як кажуць, толькі на карысць.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *